image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ашмяны. "Мама, тата, мы - у бяспецы моцныя"

534
 Бяспека аб'яднала бацькоў і дзяцей ашмянскага яслі-сада №3 у спартыўным спаборніцтве "Мама, тата, мы - у бяспецы моцныя".

  Перад пачаткам мерапрыемства, выратавальнікі расказалі пра мэты і задачы акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!», акцэнтавалі ўвагу на тым, што набліжаецца летні перыяд, калі ў дзяцей больш вольнага часу, яны часцей знаходзяцца на вуліцы і застаюцца без нагляду дарослых. Работнікі МНС адзначылі, што забараніць дзіцяці спазнаваць свет, нельга, але справа бацькоў - падстрахаваць яго, папярэдзіць магчымую трагедыю, таму бяспечным паводзінам неабходна навучаць з самага ранняга ўзросту.

 Затым самыя спартовыя і крэатыўныя бацькі і выхаванцы дашкольнай установы падзяліліся на дзве каманды, каб выпрабаваць сваю фізічную падрыхтоўку, праверыць веды па бяспецы, а галоўнае весела і з карысцю правесці час разам. Удзельнікі спаборніцтва пераўвасобіліся ў выратавальнікаў, праходзячы этапы эстафеты дарослыя і дзеці выратавалі цацкі, якія трапілі ў бяду, ліквідавалі пажар і паўтарылі правілы бяспекі. Усе ўдзельнікі спартыўнага мерапрыемства атрымалі зарад станоўчых эмоцый, а прыемным дапаўненнем сталі сувеніры ад арганізатараў спаборніцтва.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть