image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Масты. Аб бяспецы ў Пацэвічах

708

 Работнікі Мастоўскага раённага аддзела МНС у рамках рэспубліканскай акцыі "Канікулы - без дыму і агню!" наведалі ваенна-патрыятычную змену ў летнім аздараўленчым лагеры ў вёсцы Пацэвічы.

 Сустрэчу правялі ў фармаце гульні-конкурсу "Дэтэктыўнае агенцтва МНС". Хлопцы праводзілі расследаванне, высвятляючы, што магло прывесці да пажару: вывучалі адзіны доказ – здымак, зроблены за некалькі гадзін да здарэння, аналізавалі ўмовы і акалічнасці, якія маглі спадарожнічаць здарэнню, вызначалі навобмацак змесціва «чорных» скрынь, вырашаючы, якое з рэчываў магло выкарыстоўвацца ў тушэнні пажару.

 Устанавіўшы прычыну і абставіны здарэння, юныя эксперты паспаборнічалі ў сіле і спрыце, пераадольваючы этапы пажарнай эстафеты. Падзяліўшыся на дзве каманды, удзельнікі навыперадкі напаўнялі вадой імправізаваную цыстэрну, апраналі баявое адзенне пажарных і ліквідавалі ўмоўнае ўзгаранне. Прыемным сюрпрызам для юнакоў стаў «дождж» ад выратавальнікаў. Усе ўдзельнікі конкурснай праграмы атрымалі брашуры і буклеты з правіламі пажарнай бяспекі. Маладыя людзі падзякавалі прадстаўнікоў МНС за цікавую гульню і паабяцалі выконваць правілы бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть