image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. У мэтах бяспекі ўраджаю

665

 З мэтай кантролю за бяспекай у ходзе ўборачнай кампаніі рэйдавая група ў складзе інспектара сектара нагляду і прафілактыкі Навагрудскага райаддзела МНС, прадстаўніка сельскай гаспадаркі, раённай энергагазінспекцыі і намесніка пракурора раёна наведалі малочна-таварныя фермы "Загорье". "Вераб'евічы", "Аўдзеевічы", "Шчорсы", а таксама фермы буйной рагатай жывёлы "Гнесічы", "Паўбераг", "Казённыя Лычыцы" і зернесушыльныя комплексы гаспадарак ААТ "Шчорсы" і ААТ "Прынёманскі".

 Пры наведванні аб'ектаў удзельнікі рэйду звярнулі ўвагу на стан месцаў захоўвання грубых кармоў, правялі кантроль тэмпературнага рэжыму і вільготнасці збожжа. Асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанню хуткай і бяспечнай эвакуацыі жывёл у выпадку вогненнага надзвычайнага здарэння. Прадстаўнік энергагазінспекцыі праверыў тэхнічны стан электраўстановак і арганізацыю іх эксплуатацыі на жывёлагадоўчых комплексах.

 З работнікамі, задзейнічанымі ва ўборцы, правялі прафілактычныя гутаркі, нагадалі правілы дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, праверылі ўкамплектаванасць уборачнай тэхнікі, будынкаў і збудаванняў, прызначаных для сушкі і захоўвання збожжавых, першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть