image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Астравец. "Летні патруль" нагадвае!

504

 Лета працягвае цешыць нас гарачымі днямі, і шмат хто адпраўляецца на адпачынак бліжэй да вады ў пошуках прахалоды. Аднак трэба памятаць, што вада, як і любая іншая стыхія, не даруе памылак. З мэтай папярэджання гібелі людзей на вадзе, у рамках акцыі "Летні патруль", астравецкія выратавальнікі сумесна з работнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў правялі рэйды на Яноўскім і Альхоўскім вадасховішчах.

 Рэйдавая група пагутарыла з дарослымі і юнымі жыхарамі раёна аб правілах паводзін на вадаёмах. Удзельнікі групы растлумачылі, што адпачываць можна толькі на спецыяльна абсталяваных пляжах, нагадалі аб адміністрацыйнай адказнасці за купанне ў забароненых месцах. Выратавальнікі звярнулі ўвагу грамадзян, што камфортнай і бяспечнай для купання лічыцца вада, тэмпература якой дасягае 18 - 20 градусаў. Прадстаўнікі МНС адзначылі, што тым, хто не ўмее плаваць, катэгарычна забаронена заходзіць у ваду вышэй за пояс, а таксама заклікалі не плаваць у нецвярозым стане і ні ў якім разе не адпускаць дзяцей адных да вады. Работнікі МНС уручылі адпачывальнікам памяткі і буклеты з рэкамендацыямі па бяспецы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть