image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзятлава. Пагутарылі аб бяспецы

376

 У Дзятлаўскім раённым аддзеле МНС прайшоў Дзень бяспекі. У фармаце дыялогу выратавальнікі абмеркавалі важныя пытанні. Удзел у сустрэчы прынялі прадстаўнік духавенства Сяргей Антошкаў і інспектар дарожна-патрульнай службы міжраённага аддзела Слонімскага раённага аддзела ўнутраных спраў Кірыл Ярмаловіч.

 У сваім выступленні прадстаўнік дарожна-патрульнай службы нагадаў прысутным аб важнасці захавання транспартнай дысцыпліны, звярнуў увагу на асаблівасці бяспечнага кіравання тэхнічнымі сродкамі ў зімовы перыяд. Азнаёміў работнікаў райаддзела са зменамі, унесенымі ў правілы дарожнага руху.

 Святар пагутарыў з прысутнымі аб духоўным складніку ў жыцці кожнага чалавека.

 У рамках мерапрыемства псіхолаг сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Лідскага райаддзела МНС Алена Мік'янец правяла круглы стол з работнікамі ідэалагічнага актыву на тэму "Арганізацыя работы па прафілактыцы суіцыдальных паводзін сярод работнікаў МНС".

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть