image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзятлава. «112 добрых спраў»

732

 Інспектар Дзятлаўскага раённага аддзела МНС, Мікіта Кандратовіч, разам з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыяй выратавальнікаў-пажарных з гімназіі №1 адправіліся ў госці да адзінокай "падшэфнай" пенсіянеркі ў райцэнтры, каб дапамагчы навесці парадак і нагадаць аб бяспецы.

 Падлеткі дапамаглі пажылой жанчыне прыбраць яблыкі, сабралі лісце на ўчастку, прынеслі дроў і ў воды ў хату. У гутарцы інспектар МНС нагадаў мясцовай жыхарцы правілы бяспекі, уручыў памяткі і брашуры з рэкамендацыямі ад выратавальнікаў. Ніна Віктараўна падзякавала гасцям-памочнікам за ўвагу і аказаную дапамогу.

 Каб у ваш дом не прыйшла бяда, надайце увагу сваім сваякам, асабліва тым, хто з-за ўзросту або фізічных асаблівасцяў не ў стане паклапаціцца аб уласнай бяспецы. Па магчымасці стварыце камфортныя і бяспечныя ўмовы для іх пражывання ці забярыце ў свае сем'і. Магчыма, ваш удзел і неабыякавасць дапамогуць захаваць ім жыццё.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть