image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!" у Астравецкім раёне

551

 Работнікі Астравецкага райаддзела МНС у рамках акцыі "Не прапальвай сваё жыццё!" сустракаюцца з работнікамі прадпрыемстваў і сельскагаспадарчых арганізацый раёна і нагадваюць аб важнасці захавання бяспечных паводзін, акцэнтуючы ўвагу на пажарах і гібелі людзей ад іх з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

 На гэтым тыдні намеснік начальніка Андрэй Карповіч сустрэўся з працоўным калектывам электрычных сетак раённага унітарнага прадпрыемства "Гроднаэнерга". Выратавальнік адзначыў, што часта вінаватым ва ўзнікненні пажару з'яўляецца сам чалавек.

 - Мы разлічваем, што бяда можа адбыцца ў каго заўгодна, толькі не ў нас. Аднак яна не выбірае да каго прыйсці, таму неабходна быць заўсёды напагатове. Для гэтага трэба памятаць аб асцярожным абыходжанні з адкрытым агнём: старанна тушыць свечкі, запалкі і цыгарэты, не лішнім будзе адмовіцца ад курэння ў доме, выкарыстоўваць толькі спраўныя электрапрыборы і, адыходзячы з дому, адключаць іх, - падкрэсліў Андрэй Васільевіч.

 Працягнулі свае выступленні прадстаўнікі службы "101" у працоўных калектывах сельскагаспадарчых арганізацый аграгарадкоў Міхалішкі і Рытань. У ходзе гутарак выратавальнікі заклікалі работнікаў арганізацый абсталяваць свае домаўладання аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, а таксама нагадалі, аб неабходнасці іх утрымання ў спраўным і працаздольным стане.

 У завяршэнні сустрэчы, каб наглядна паказаць, да чаго можа прывесці не захаванне мер бяспекі пры курэнні, прадэманстравалі відэафільм "Ахвяры згубнай звычкі". А каб карысныя рэкамендацыі заўсёды былі пад рукой, прадстаўнікі МНС ўручылі грамадзянам памяткі з карыснымі парадамі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть