image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ашмяны. Урок бяспекі для школьнікаў

647

 Ашмянскі раённы аддзел сардэчна расчыніў дзверы для вучняў з Кальчунскай сярэдняй школы. Хлапчукі і дзяўчынкі - нярэдкія госці ў выратавальнікаў, і заўсёды з задавальненнем прыходзяць паўтарыць правілы бяспекі і даведацца пра новую карысную інфармацыю.

 У гэты раз работнікі раённага аддзела падрыхтавалі для школьнікаў займальна-пазнавальны занятак. Выратавальнікі нагадалі хлопцам і дзяўчатам правілы бяспекі дома і на вуліцы, напярэдадні калядных і навагодніх свят расказалі аб тым, што петарды і феерверкі вельмі небяспечныя, і запускаць іх могуць толькі дарослыя. Асаблівую ўвагу ўдзялілі парадку дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі і нумары выкліку службаў экстранага рэагавання. Згуляўшы ў «Бяспечныя шашкі», дзеці замацавалі атрыманыя веды і, адсканаваўшы QR-код, устанавілі карысны мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач».

 Працягнуўся занятак экскурсіяй у пажарную аварыйна-выратавальную частку. Работнікі МНС пазнаёмілі дзяцей з тэхнікай і абсталяваннем, падрабязна расказалі аб працоўных буднях выратавальнікаў. Кожны ахвочы змог прымерыць баявое адзенне, пасядзець за рулём пажарнага аўтамабіля і зрабіць цікавыя фатаграфіі на памяць. Тэматычныя размалёўкі і буклеты ад МНС сталі карысным дадаткам да пазнавальнай сустрэчы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть