image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзень адчыненых дзвярэй. Гродзенскі раён

387

 Выбар будучай прафесіі - адна з самых адказных задач, якая стаіць перад кожным школьнікам. Каб пабольш даведацца аб рабоце выратавальнікаў, у госці да работнікаў пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 14 у гарадскім пасёлку Сапоцкін прыйшлі хлопцы і дзяўчаты з мясцовай школы.

 У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік Гродзенскага раённага аддзела МНС Аляксандр Сафіулін. Аляксандр Анатольевіч расказаў юным наведвальнікам аб спецыяльнай тэхніцы і аб абсталяванні, якое выкарыстоўваецца ў барацьбе з надзвычайнымі сітуацыямі. Дзеці з задавальненнем пасядзелі ў пажарных аўтамабілях, прымерылі баявое адзенне, на час адчуўшы сябе сапраўднымі пажарнікамі. Пад час экскурсіі школьнікам таксама нагадалі правілы паводзін у розных надзвычайных сітуацыях. Моладзь даведалася не толькі як уладкованы побыт і жыццё выратавальнікаў, але і атрымалі падрабязную інфармацыю аб тым, як стаць пажарнікам і пазнаёміліся з профільнай ВНУ МНС у Мінску.

 - Падобныя прафарыентацыйныя мерапрыемствы папулярызуюць нашу прафесію, дапамагаюць сфарміраваць культуру бяспекі і, спадзяюся, многім хлопчыкам і дзяўчынкам дапамогуць вызначыцца з далейшым выбарам, - падкрэсліў Аляксандр Анатольевіч.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть