image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ліда. Цэнтр бяспекі прымае гасцей

600

 Вучні з сярэдняй школы №12 г.Ліды наведалі цэнтр бяспекі і паўтарылі жыццёва важныя правілы.

 На інтэрактыўных пляцоўках цэнтра школьнікі разабралі, якія небяспекі іх могуць чакаць на вуліцы і дома, папрактыкаваліся ліквідаваць узгаранні электрычных прыбораў і ежы на пліце, даведаліся да чаго можа прывесці няправільная эксплуатацыя пячнога ацяплення і грэбаванне мерамі бяспекі.

 Адказваючы на пытанні тэсціравання, хлопцы і дзяўчаты праверылі свой узровень ведаў у галіне бяспекі, а, разабраўшы з работнікамі цэнтра асноўныя памылкі, уразумелі, як дзейнічаць, калі пазбегнуць надзвычайнай сітуацыі не ўдалося.

 Запамінальным для школьнікаў стала пераадоленне дымавога лабірынта. Тут дзеці адпрацавалі парадак дзеяння пры задымленні. Захапленне выклікала і лясная пляцоўка, патрапіўшы ў якую акунаешся ў дзікую прыроду і адпрацоўваеш бяспечныя паводзіны ў лесе.

 Заняткі былі пазнавальнымі і вельмі цікавымі, хлопчыкі і дзяўчаткі абяцалі яшчэ не раз наведаць цэнтр бяспекі!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть