image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ваўкавыскі раён. «Бяспека - у кожны дом!»

440

 У рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспека - у кожны дом!" работнікі Ваўкавыскага раённага аддзела МНС правялі прафілактычнае мерапрыемства ў пункце прыёму другаснай сыравіны ў райцэнтры.

 Тым, хто сабраўся ля пункта, выратавальнікі нагадалі правілы бяспекі, расказалі аб тым, што нярэдка прычынай пажараў і гібелі людзей становіцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, а часцей за ўсё пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення.

 Работнікі МНС прапанавалі паглядзець фотаальбом, дзе сабраны наступствы трагічнага грэбавання ўласнай бяспекай, а затым абмеркавалі, як не дапусціць такіх сітуацый у жыцці.
Выратавальнікі расказалі аб прынцыпе дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і прывялі прыклады, калі АПА выратаваў жыцці. У завяршэнне прадстаўнікі службы "101" уручылі наведвальнікам пункта буклеты і брашуры з правіламі бяспекі.

 МНС нагадвае: будзьце асцярожныя ў абыходжанні з агнём, не паліце ў хаце, не кідайце непатушаныя запалкі і недакуркі на падлогу ці ў акно! У выпадку пажару выклікайце ратавальнікаў па нумарах 101 ці 112!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть