image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Выбар на карысць бяспекі

509

 У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Бяспека - у кожны дом!" наваградскія выратавальнікі правялі прафілактычнае мерапрыемства на базе раённага цэнтра занятасці насельніцтва. Мэта сустрэчы - папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі і не дапусціць гібелі людзей.

 Падчас мерапрыемства інспектар МНС на канкрэтных прыкладах расказала прысутным аб распаўсюджаных прычынах узнікнення пажараў, прывяла іх наступствах.

 - Калі Вы не можаце адмовіцца ад цыгарэт, то не кідайце непатушаныя цыгарэты і недакуркі на падлогу, з вокнаў і балконаў, а складайце іх у бляшаны слоік, напоўненую вадой. Не паліце ў ложку, тым больш пасля ўжывання спіртнога, - заклікала наваградчан працаўнік службы «101».

 Інспектар МНС парэкамендавала ўстанавіць у домаўладаннях аўтаномны пажарны апавяшчальнік і нагадала, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару. Не пакінулі без увагі і бяспеку ў зімовы перыяд - аматарам рыбалкі нагадалі аб небяспецы тонкага лёду.

 Напрыканцы сустрэчы прысутным уручылі тэматычныя буклеты і прадэманстравалі відэафільм.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть