image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шчучын. З клопатам і ўвагай да старэйшага пакалення

560

 У рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспека - у кожны дом!" работнікі Шчучынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавалі занятак па бяспецы для старэйшага пакалення. Пазнавальная сустрэча прайшла ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў райцэнтры.

 Выратавальнікі прапанавалі людзям "залатога" ўзросту абмеркаваць, што можа прывесці да пажару, а таксама якія дзеянні трэба прымаць, каб не дапусціць вогненнай бяды. Прадстаўнікі службы "101" прадэманстравалі макет печы і распавялі, як падтрымліваць спраўнасць "душы" дома. Таксама надалі ўвагу хатняму дапаможніку - аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку, нагадалі, як яго трэба ўсталяваць і прывялі прыклады, дзе АПА рвыатаваў жыцці людзей. Пад час сяброўскай размовы абмеркавалі і парадак дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі.

 На заканчэнне інспектар МНС прапанаваў удзельніцам сустрэчы адказаць на пытанні тэсту і замацаваць атрыманыя веды. Старэйшае пакаленне з лёгкасцю адказала на каверзныя пытанні прапагандыста. Сустрэча атрымалася карыснай і пазнавальнай.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть