image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гродзенскі раён. Аб прафесіі выратавальніка

802

 Дзень адчыненых дзвярэй для дзяцей з Путрышкаўскай сярэдняй школы прайшоў на базе пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада на аб'ектах ААТ «ГроднаАзот».

 Школьнікі пабывалі ў гасцях увы ратавальнікаў і бліжэй пазнаёміліся з прафесіяй смелых і адважных людзей. Работнікі МНС расказалі юным наведвальнікам аб тэхніцы аб абсталяванні, якое выкарыстоўваюць у барацьбе з надзвычайнымі сітуацыямі. Дзеці з задавальненнем пасядзелі ў пажарных аўтамабілях, прымералі баявое адзенне, на час адчуўшы сябе сапраўднымі пажарнікамі. Акрамя таго, школьнікі даведаліся не толькі як уладкованы побыт і жыццё выратавальнікаў, але і атрымалі вычарпальную інфармацыю аб тым, як імі стаць і даведаліся аб профільнай вну МНС.

 На заканчэнне сустрэчы школьнікам нагадалі аб важнасці захавання правілаў бяспекі, расказалі аб тым, як дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях, нагадалі парадак выкліку службы выратавання.

 Прадстаўнікі службы "101" упэўнены, што такія сустрэчы папулярызуюць прафесію выратавальніка-пажарнага, дапамагаюць не толькі сфарміраваць культуру бяспекі, але вызначыцца з далейшым выбарам спецыяльнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть