image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пазнавальная экскурсія ў пажарную часць для слонімскіх школьнікаў

795

 Экскурсіі ў пажарную частку для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту – гэта займальная прыгода, якая абавязкова спадабаецца кожнаму дзіцяці. Слонімскія выратавальнікі заўсёды гатовы расказаць любазнайкам гісторыю стварэння пажарнай службы і пазнаёміць з побытам пажарных.

 Дзецi з сярэдняй школы №3 горада Слоніма наведалі пажарную аварыйна-выратавальную частку №1. У ходзе экскурсіі дзятва даведалася шмат цікавага аб станаўленні пажарнай справы ў раёне і паўсядзённай рабоце выратавальнікаў. Работнікі службы «101» навучылі малых правілам бяспечных паводзінаў, патлумачылі, што гуляць з агнём небяспечна і адпрацавалі алгарытм выкліку аварыйных службаў.

 - Памятайце, што без дарослых нельга карыстацца электрычнымі прыборамі і газавай плітой, - распавёў інспектар прапаганды, - А ў выпадку пажару трэба адразу ж тэлефанаваць выратавальнікам па нумарах 101 або 112.

 У завяршэнні мерапрыемства хлапчукі і дзяўчынкі атрымалі займальную наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть