image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Воранава стартавала рэспубліканская акцыя

454

 У рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!» у Жырмунскай сярэдняй школе выратавальнікі правялі тэматычнае мерапрыемства, накіраванае на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх, недапушчэнне выхаду на тонкі лёд, а таксама навучанне насельніцтва дзеянням па сігнале "Увага ўсім!"

 Інспектар МНС правёў з навучэнцамі прафілактычную гутарку аб важнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі. Школьнікі адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны, абмеркавалі парадак дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях.

 - Калі вы сталі відавочцам пажару, неадкладна выклікайце выратавальнікаў па нумарах 101 і 112. Паведаміце дыспетчару што адбылося, імя і прозвішча, назавіце нумар тэлефона. – парэкамендаваў выратавальнік.

 У ходзе гутаркі работнікі МНС расказалі аб аўтаномных пажарных апавяшчальніках і прапанавалі школьнікам праверыць іх працаздольнасць. Дзеці даведаліся, як карыстацца вогнетушыцелем і чым можна патушыць невялікае ўзгаранне. Для замацавання атрыманых ведаў прадстаўнікі службы "101" прадэманстравалі навучэнцам прафілактычны фільм і ўручылі наглядна выяўленчую прадукцыю.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть