image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

На кантролі – жылы сектар

561

Праблема гібелі людзей на пажарах застаецца вельмі актуальнай. Да трагедыі недалёка і лепш яе папярэдзіць, чым пазней шкадаваць. Вялікая ўвага работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, спецыялістамі сельвыканкамаў надаецца прафілактычнай рабоце па папярэджанні пажараў.

Толькі за адзін дзень сумесна з інспектарамі Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, спецыялістам Валеўскага сельвыканкама ў рамках акцыі «За бяспеку разам» мы наведалі каля дзясятка домаўладанняў у в. Парэчча і аг. Валеўка.

Сустрэцца давялося з людзьмі рознага ўзросту і роду заняткаў. Кожны грамадзянін атрымаў памятку аб выкананні мер пажарнай бяспекі ў вясеннелетні пажаранебяспечны перыяд, падчас якога патрэбна ўстрымацца ад спальвання смецця і сухой травы на тэрыторыях, прылеглых да населеных пунктаў. Гаручыя адходы і смецце трэба збіраць у кантэйнеры або скрынкі. Нагадалі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях мясцовым жыхарам і аб тым, што перыядычна патрэбна праводзіць агляд існуючай электраправодкі і пячнога ацяплення, ліквідаваць усе магчымыя недахопы. Асаблівая ўвага была звернута на дзяцей. У летні перыяд узрастае колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх.

Праверка пажарнай бяспекі ў дамах, дзе жывуць малалетнія дзеці, а таксама неблаганадзейныя жыхары, была вельмі пільнай. У чарговы раз інспектары РАНС нагадваюць пра неабход насць выконваць правілы пажарнай бяспекі, выправіць усе парушэнні ў самы бліжэйшы час. Усе былі папярэджаны і пра адказнасць, калі правілы не будуць выконвацца.

Праўда, у большасці абследаваных домаўладанняў гаспадары добрасумленна адносяцца да выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі і выконваюць усе меры засцярогі, таму што разумеюць, што няшчасце лепш папярэдзіць.

Па матэрыялах газеты «Новае Жыцце»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть