image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Спартыўны марафон выратавальнікаў

766

На базе спартыўна-біятлоннага комплексу ў в. Сялец Навагрудскага раёна прайшоў чэмпіянат па лыжных гонках Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У адкрыцці чэмпіянату прыняў удзел першы намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Сяргей Лявонаў павіншаваў усіх удзельнікаў з пачаткам спартыўнага сезона 2024 года, з першым афіцыйным стартам абласной спартакіяды.

– Традыцыйна ў рамках гадавой спартакіяды работнікі абласнога ўпраўлення, усе раённыя аддзелы прымаюць актыўны ўдзел у спаборніцтвах. Сёння першы старт са значнай колькасці спаборніцтваў, якія пройдуць у бягучым годзе. Таксама лепшыя спартсмены па вынніках сённяшніх спаборніцтваў будуць прадстаўляць каманду Гродзенскай вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах, – сказаў Сяргей Мікалаевіч. – Выратавальнікі – прафесіяналы, якія валодаюць універсальнымі навыкамі працы, фізічна і маральна загартаваныя. Міністэрствам надаецца значная ўвага стану фізічнай падрыхтоўкі асабовага складу.

Удзел у спаборніцтвах прынялі 20 каманд гарадскіх і раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Навагрудскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях на спаборніцтвах прадстаўлялі: Бажэна Палякова, Павел Грэцкі, Захар Аскерка, Дзмітрый Апалонік і Дзмітрый Максімовіч.

У агульнакамандным заліку супрацоўнікі Навагрудскага РАНС сталі першымі ў сваёй падгрупе.

У гонцы сярод жанчын пераможцай стала Людміла Аліхвер з Гродна, другое месца заняла Ганна Траўкова з Гродна і трэцяе месца ў Яны Гуштын са Свіслачы.

Мужчыны спаборнічалі на дыстанцыях: 1500 метраў (старэйшыя за 40 і 30 гадоў), 3000 метраў і 4500 метраў.

У дыстанцыі 1500 метраў сярод работнікаў старэйшых за 40 гадоў месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца – Андрэй Пясняк са Свіслачы, другое месца ў Яўгенія Азаркі са Слоніма і пераможцам стаў Руслан Мядзелец з Гродна.

Сярод мужчын, старэйшых за 30 гадоў дыстанцыі пераадолелі з наступнымі вынікамі: трэцяе месца заняў Анатолій Шоўк з Карэліч, другое месца – Дзмітрый Максімовіч з Навагрудка і першае месца – Андрэй Зубкоў з Гродна.

Дыстанцыю ў 3000 метраў трэцім пераадолеў Вадзім Ламаносаў, пажарны аварыйна-выратавальный атрад, другое месца ў Захара Аскеркі, Навагрудскі райаддзел МНС, першае месца ў Яўгенія Ільенкі, (пажарны аварыйна-выратавальный атрад № 5 ААТ «Гродна Азот».

На дыстанцыі ў 4500 метраў пераможцам стаў Павел Грынь, Смаргонскі райаддзел МНС, другім прыйшоў да фінішу Павел Грэцкі, Навагрудскі райаддзел МНС і трэцім фінішаваў Аляксей Гурскі, Лідскі райаддзел МНС.

У камандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам:

Сярод падраздзяленняў 2 групы:

3 месца – Карэліцкі раённы аддзел МНС,

2 месца – Свіслацкі раённы аддзел МНС,

1 месца – Навагрудскі раённы аддзел МНС.

Сярод падраздзяленняў 1 групы:

3 месца – пажарны аварыйна-выратавальны атрад ААТ «Гродна Азот». МНС.

2 месца – Гродзенскі гарадскі аддзел па НС;

1 месца – пажарны аварыйна выратавальны атрад Гродзенскага УМНС.

Спартсменам адпачываць доўга не давядзецца: з пераможцаў і прызёраў будзе сфарміравана зборная каманда, якая прадставіць Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС на рэспубліканскай спартакіядзе па лыжных гонках.

Усе ўдзельнікі чэмпіянату атрымалі масу станоўчых эмоцый, абмяняліся ўражаннямі, падзяліліся добрым настроем.

Па матэрыялам газеты «НЖ»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть