image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Лёд – аб’ект павышаннай небяспекі

608

Лёд на вадаёмах – адна з асноўных крыніц небяспекі і прычына зімовых траўм. Яго бачная трываласць можа быць зманлівай, але аматары падлёднай рыбалкі, нягледзячы ні на што, адпраўляюцца на вадаёмы, каб займець свой улоў, часам, забываючы аб мерах бяспекі.

Каб адпачынак не быў азмрочаны няшчаснымі выпадкамі, наваградскія выратавальнікі сумесна са старшынёй раённага адзялення Беларускаго рэспубліканскага таварыства выратавання на водах Мікалаем Кетко адправіліся да вадаёмаў, каб нагадаць правілы бяспечных паводзін на лёдзе, парадак дзеянняў на выпадак, калі праваліліся пад лёд, і нумары выкліку экстраных службаў.

У ходзе гутаркі выратавальнікі прывялі прыклады няшчасных выпадкаў, калі захапленне зімовай рыбалкай пераважыла разумны сэнс і прывяло да трагедыі.

Нагадаем, што згодна з прынятай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб ахове жыцця людзей на водах», выкарыстанне выратавальнай камізэлькі пры выхадзе на лёд з'яўляецца абавязковым. Таксама рэкамендуецца мець з сабой лін выратавальны і лядовыя загваздкі.

Выратавальнікі нагадваюць аматарам зімовай рыбалкі:

• надзейны лёд ‒ празрысты, з зялёным адценнем, таўшчынёй не меней 7 сантыметраў. Малочны белага колеру лёд удвая слабейшы за празрысты. Самы небяспечны лёд – які ўтварыўся са змёрзлага снегу;

• адпраўляючыся на зімовую рыбалку, вазьміце з сабой найпростыя выратавальныя сродкі: выратавальная камізэлька і вяроўку даўжынёй 15-20 метраў з пятлёй на адным канцы і грузам вагой 400-500 грамаў на супрацьлеглым;

• перш, чым сысці з берага на лёд, уважліва агледзьцеся і азначце маршрут руху, выбіраючы бяспечныя месцы;

• выходзіць на лёд варта ў неглыбокіх месцах;

• правярайце трываласць лёду пяшнёй або калом, а не ўдарамі нагі;

• асабліва асцярожным трэба быць у месцах, пакрытых тоўстым пластом снега, у месцах хуткай плыні і выхаду крыніц, зблізку выходзячых над паверхняй кустоў, асакі, травы, упадзенні ў вадаёмы раўчукоў;

• не збірайцеся на лёдзе вялікімі групамі;

• не рэкамендуецца прабіваць шмат лунак на блізкай адлегласці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть