image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ваўкавыск. Вызначаны пераможцы конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей»

254

На базе Ваўкавыскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап агляду-конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей». Конкурс праводзіўся з мэтай фарміравання ў падрастаючага пакалення навыкаў умелых дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, прыцягнення ўвагі да праблем прафілактыкі надзвычайных сітуацый сярод дзяцей і моладзі, прапаганды бяспечнага ладу жыцця, папулярызацыі маладзёжнага руху юных выратавальнікаў-пажарных, а таксама арганизацыі культурнага вольнага часу дзяцей і моладзі.

Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Ваўкавыскага раённага аддзела МНС, упраўлення адукацыі райвыканкама падвялі вынікі раённага этапу конкурсу.

Сёлета лепшых трэба было вызначыць у васьмі намінацыях: «Апавяданне», «Казка», «Верш», «Малюнак», «Плакат», «Выраб», «Скульптура малых форм» і «Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі». Журы аб'ектыўна ацэньвала работы ва ўсіх намінацыях з улікам узросту ўдзельнікаў, незвычайнасці падыходу да выканання работы, складанасці выбранай тэмы, матэрыялу і якасці выканання.

Усе работы, прадстаўленыя на конкурс, унікальныя па-свойму, бо ў кожнага юнага творцы сваё бачанне дзейнасці службы 101. У кожны шэдэўр ўкладзена «душа» не толькі дзяцей, але і бацькоў, педагогаў, якія вучаць маладое пакаленне правілам бяспекі жыццядзейнасці.

Пераможцы раённага этапа прымуць удзел у абласной выставе творчых работ!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть