image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Астравецкі раён. «Бяспека ў кожны дом»

835

Астравецкія выратавальнікі ў рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Бяспека ў кожны дом» праводзяць маштабную прафілактычную работу сярод насельніцтва.

Так, каб папярэдзіць пажары ў жылым фондзе і гібель ад іх, работнікі МНС правялі інтэрактыўную размову з наведвальнікамі гандлёвага цэнтра ў Астраўцы.

Прадстаўнікі службы «101» распавялі аб важнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і прывялі выпадкі, калі невялікі прыбор ратаваў чалавечыя жыцці, нагадалі жыхарам райцэнтра правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення і электрапрыбораў. Самым юным астраўчанам прадстаўнікі выратавальнага ведамства нагадалі нумары службаў экстранага рэагавання і растлумачылі «5 крокаў выратавання».

Асаблівую ўвагу работнікі МНС удзялілі жыхарам інтэрнатаў, правёўшы з імі прафілактычныя гутаркі. Выратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на бяспецы пры эксплуатацыі электрапрыбораў, а таксама расказалі, як патушыць невялікае ўзгаранне самастойна пры дапамозе вогнетушыцеля.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть