image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Слоніме гарэў жылы дом: выратавальнікі ліквідавалі пажар

782

20 лютага ў 14-31 слонімскія выратавальнікі выехалі на вуліцу Лугавую ў райцэнтры, дзе на прыватным падворку гарэў дом.

Калі работнікі МНС прыбылі да месца выкліку, унутры драўлянага будынку было шчыльнае задымленне.

Высветлілася, што пабудова належыць 84-гадоваму пенсіянеру. Мужчына расказаў, што пакінуў у доме ўключаны электраабагравальнік, а сам выйшаў на вуліцу. Праз нейкі час суседзі ўбачылі дым і паведамілі пра здарэнне ў МНС.

Выратавальнікі ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, маёмасць, закураны сцены і столь.

Верагодней за ўсё, прычынай вогненнага надзвычайнага здарэння стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання – пакінуты без нагляду ўключаны абагравальнік.

Каб пазбегнуць падобных здарэнняў, не пакідайце ўключаныя электрапрыборы і зарадныя прылады без нагляду, не перагружайце электрасетку, пстрога выконвайце інструкцыю.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть