image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гродзенскі раён. У інтэрнат – з бяспекай

454

Выратавальнікі Гродзенскага раённага аддзела МНС асаблівую ўвагу надаюць пытанню пажарнай бяспекі сярод дзяцей і дарослых. З мэтай фарміравання адказнага стаўлення да бяспекі жыццядзейнасці работнікі МНС праводзяць тэматычныя сустрэчы з насельніцтвам.

Чарговае прафілактычнае мерапрымства прайшло ў інтэрнаце Скідальскага каледжа. Работнікі МНС расказалі жыхарам, што неасцярожнае абыходжанне з агнём і грэбаванне мерамі бяспекі становяцца прычынай трагічных наступстваў. Таксама выратавальнікі растлумачылі, якія правілы бяспекі дапамогуць захаваць жыццё і здароўе.

Замацаваць атрыманыя веды дапамагла тэматычная інтэрактыўная гульня «Дзе логіка?». Адказваючы на пытанні віктарыны, моладзь даведалася, як карыстацца вогнетушыцелем, азнаёмілася з прынцыпам работы пажарнага апавяшчальніка і правіламі яго эксплуатацыі. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі акцыі атрымалі карысныя падарункі ад МНС.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть