image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ігар Болатаў правёў рабочую сустрэчу з лідскімі выратавальнікамі

945

У Лідзе прайшла рабочая сустрэча намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Ігара Болатава з супрацоўнікамі раённага аддзела МНС. Удзел у нарадзе прыняў намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Віктар Кессо.

Асноўнай тэмай сустрэчы стала выбарчая кампанія, якая ўжо стартавала. Ігар Уладзіміравіч адзначыў, што ў бягучым годзе выбары праходзяць у новым фармаце, адлюстроўваючы тыя змяненні, якія былі ўнесены ў абноўленую Канстытуцыю.

болотов 1.jpg

– Электаральная кампанія 2024 года – найбуйнейшая за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. У адзіны дзень галасавання – 25 лютага – будуць адначасова выбраны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў дэпутатаў, – адзначыў Ігар Уладзіміравіч. – Кожны з нас павінен адказна падысці да гэтага пытання: выканаць свой грамадзянскі абавязак, а 25 лютага – прыкласці ўсе намаганні, каб электаральныя мерапрыемствы прайшлі бяспечна.

Намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Віктар Кессо заклікаў лідскіх выратавальнікаў праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю і адказна падысці да вызначэння будучыні сваіх дзяцей і сваёй краіны.

зал.jpg

У працяг рабочай сустрэчы абмеркавалі пытанні належнага выканання прафесійных абавязкаў, падтрымання высокай ступені боегатоўнасці ўсіх падраздзяленняў.

– 2024 год аб'яўлены Годам якасці. Гэта новы этап развіцця грамадства і дзяржавы, і кожны з нас павінен унесці свой уклад у яго рэзультатыўнасць. Кіраўнік дзяржавы не раз гаварыў, што галоўная ўмова паспяховага і эфектыўнага развіцця краіны ў тым, каб кожны займаўся сваёй справай, якасна выконваў сваю работу. Таму ад вашай дысцыплінаванасці і сумленнага выканання ўскладзеных задач залежыць агульны вынік нашага ведамства, – падкрэсліў Ігар Уладзіміравіч.

лс.jpg

На заканчэнне мерапрыемства намеснік міністра адказаў на пытанні работнікаў раённага аддзела МНС, падзякаваў выратавальнікам за штодзённую працу і накіраваў на плённую работу.


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть