image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

«Жывая памяць удзячных пакаленняў». Гродзенскія выратавальнікі далучыліся да дабрачыннай акцыі Аляксея Талая

1185

Сёння ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшла ўрачыстая цырымонія ўстаноўкі колбы для збору манет, якія будуць пераплаўлены і выкарыстаны для вырабу памятнага знака «Жывая памяць удзячных пакаленняў» на Паклоннай гары ў Маскве.

Удзел у мерапрыемстве прыняла дэлегацыя выратавальнікаў, у склад якой увайшлі члены ваенна-патрыятычнага клуба «Кронан» і актывісткі пярвічнай арганізацыі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС ГА «Саюз жанчын МНС» ГА БСЖ.

Маштабную акцыю рэалізуе дабрачынны фонд імя Аляксея Талая. На цырымоніі адкрыцця Аляксей Канстанцінавіч адзначыў:

– Першы помнік быў усталяваны ў Мінску, сталіцы нашай роднай Беларусі, 2 ліпеня 2022 года – на набярэжнай у парку Перамогі. Другі будзе ўстаноўлены сёлета ў Брэсцкай крэпасці ў год 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І мы спадзяемся, што ў 2025 годзе будзе адкрыты помнік у Маскве з удзелам кіраўнікоў дзюх дзяржаваў Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна і Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Ён падкрэсліў, што ў самой назве «Жывая памяць удзячных пакаленняў» адлюстраваны важны сэнс патрыятычнай ініцыятывы: захаваць праўду аб падзеях ваенных гадоў і аддаць даніну памяці нашым продкам.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть