image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Сельскі сход грамадзян

475

З пачатку года ў Навагрудскім раёне адбылося 6 пажараў, у агні якіх загінуў 1 чалавек.

З мэтай папярэджання ўзнікнення надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх, у в. Налібакі Пятрэвіцкага сельскага Савета адбыўся сельскі сход грамадзян, на якім прысутнічаў начальнік Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Максімовіч, старшыня Пятрэвіцкага сельскага савета Сяргей Гірыновіч і іншыя прадстаўнікі суб'ектаў прафілактыкі.

Дзмітрый Сяргеевіч распавёў аб інфармацыйнай кампаніі МНС «Дзень бяспекі. Увага Ўсім!» і інфармацыйнай кампаніі «Будзь побач з дзіцем!», растлумачыў, як дзейнічаць, калі пачулі сірэны і да якіх трагічных наступстваў прыводзіць пакіданне дзяцей без нагляду дарослых. Акрамя гэтага, даў рэкамендацыі, як бяспечна наводзіць парадак на сваіх прысядзібных участках.

Каб уборка прысядзібнага ўчастка не стала трагедыяй, памятайце, што разводзіць вогнішча можна толькі ў зацішнае надвор'е і на бяспечнай адлегласці ад хат, будынкаў, палёў і лесапаласы. Вогнішча абавязкова абкапайце. Пад рукой трымайце вядро з вадой, лапату ці аўтамабільны вогнетушыцель. Не пакідайце вогнішча без нагляду ці пад кантролем дзяцей. Пасля заканчэння спальвання смецця вуглі варта праліць вадой да поўнага спынення тлення. Дапамажыце пажылым сваякам і суседзям навесці парадак на прыдамавых тэрыторыях. У выпадку ўзгарання, выклікайце выратавальнікаў па намары 101 або 112, – звярнуўся да прысутных працаўнік МНС.

Далей Дзмітрый Максімовіч расказаў аб карысці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у сваіх домаўладаннях і прывёў прыклады пажараў, на якіх гэты прыбор выратаваў ні адно чалавечае жыццё.

Напрыканцы сустрэчы былі прадэманстраваны тэматычныя відэафільмы і ўручаны буклеты.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть