image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудскія выратавальнікі нагадалі жыхарам горада, як дзейнічаць па сігнале "Увага ўсім!"

838

Каб папярэдзіць узнікненне надзвычайных сітуацый навагрудскія выратавальнікі арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку на плошчы Леніна і правялі з дарослымі і дзецьмі прафілактычныя гутаркі, тэматычныя віктарыны і конкурсы.

Грамадзянам расказалі аб рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» і пазнаёмілі з інфармацыйнай кампаніяй «Будзь побач з дзіцем!»

– Пачуўшы працяглые гукі сірэн, вы павінны ўключыць радыёпрыемнік або тэлевізар і праслухаць інфармацыю аб становішчы і парадку далейшых дзеянняў, выконваць усе рэкамендацыі, якія прагучалі ў эфіры. Не лішнім будзе перадаць інфармацыю суседзям, бо яны маглі яе не чуць. Пры гэтым галоўнае – не панікаваць і спыняць любыя праявы панікі», – нагадалі інспектары МНС.

Акрамя гэтага, дарослых папярэдзілі аб забароне выпальвання сухой расліннасці і далі рэкамендацыі як бяспечна спальваць расліннае смецце на сваіх прысядзібных участках.

У сувязі з частымі выпадкамі вогненных трагедый, выратавальнікі заклікалі ўстанавіць у дамах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, не эксплуатаваць няспраўныя электрапрыборы, вучыць сваіх дзяцей, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть