image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Палы травы – фактар разбуральны

758

Цёплае вясенняе надвор’е дазваляе дбайным гаспадарам наводзіць парадак на прысядзібных участках. Аднак не ўсе, праводзячы ўборку тэрыторый і спальваючы сухую расліннасць, выконваюць правілы пажарнай бяспекі. Сумесна з работнікамі Навагрудскага раённага адзела па надзвычайных сітуацыях мы накіраваліся ў рэйд для выяўлення і прадухілення незаконнага спальвання сухой расліннасці і распальвання вогнішча ў неўстаноўленых месцах.

На гэты раз мы завіталі ў населеныя пункты Ладзеніцкага сельсавета і прыватныя домаўладанні горада.

– Несвоечасовая ўборка адсухой расліннасці тэрыторый прылеглых да жылых дамоў – прычына ўзгарання. Іншымі словамі, усё зводзіцца да аднаго: калі на зямлі парадак будзе наведзены першапачаткова, то і гарэць у цэлым не будзе чаму. Пакуль жа ёсць гаручы матэрыял, знойдзецца і крыніца ўзгарання. Калі гаспадар абкасіў траву на сваім участку і прыбраў тэрыторыю, фактычна яму нічога не пагражае, – адзначыў начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый МАКСІМОВІЧ. – Вырашаецца гэтае пытанне не імгненна: гэта планавая работа, якая патрабуе пастаяннага кантролю. Больш праблематычна справа ідзе з закінутымі дамамі і пустымі землямі, дзе навесці парадак па сутнасці няма каму. Рашэнні тут прымаюцца органамі ўлады, аднак мы, аналізуючы становішча, здольныя падняць праблему, звярнуць увагу на так званыя небяспечныя пункты і пасадзейнічаць іх «абясшкоджванню». Калі гаварыць пра палы, то нягледзячы на ўсялякага роду папярэджанні і перакананні наконт бяспекі, пэўная частка нашага насельніцтва настойліва працягвае выпальваць сухую, мінулагоднюю расліннасць, што амаль заўсёды заканчваецца пажарам. Любы пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць. Вось і праводзяцца ў гэтыя напружаныя дні рэйды ў населеных пунктах нашага раёна.

У многіх населеных пунктах ёсць дамы, дзе ніхто не пражывае, дамы, дзе ненаводзіцца парадак каля ўчасткаў. Падчас рэйду такая безгаспадарлівасць, зарослыя травой участкі выяўлены ў большасці правераных вёсак. Толькі адзін кінуты акурак можа прывесці да ўзнікнення пажару. Таму і праводзяць выратавальнікі рэйды, папарэджваюць людзей пра неабходнасць своечасова наводзіць парадак. А калі спальваецца смецце, то толькі пад наглядам і на адлегласці ад гаспадарчых пабудоў. Выпальванне, якое не кантралюецца, лёгка можа дабрацца да населенага пункта, спаліць хлеў або дом, а то і перакінуцца на лес, стаць прычынай атручвання дымам. І тут многае залежыць ад кожнага з нас. Пры выяўленні ўзгарання трэба хутка рэагаваць, а не заставацца раўнадушным. На першапачатковым этапе лягчэй змагацца з узгараннем.

На момант правядзення рэйду на тэрыторыі свайго прысядзібнага ўчастка па вул. Гродзенскай разводзіла вогнішча Ніна Няпраўская. Жанчына адзначыла, што не раз чытала ў зводках і глядзела па тэлебачанні, да чаго прыводзіць чалавечая бестурботнасць, таму заўсёды стараецца разводзіць вогнішча далей ад будынкаў. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бажэна Палякова нагадала пра неабходнасць строга выконваць правілы і не паліць смецце ў ветранае надвор’е. А таксама расказала пра акцыю «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» і нагадала, што такое сігнал грамадзянскай абароны і алгарытм паводзін пры яго атрыманні.

У населеных пунктах Лоўчыцы, Байкі, Католышы мясцовыя жыхары таксама наводзілі парадак і спальвалі смецце. А каб вясновая ўборка не скончылася трагедыяй, інспектар заклікала выконваць меры пажарнай бяспекі.

Работнікі райаддзела МНС будуць і далей праводзіць падобныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый. Грамадзяне, якія сталі відавочцамі несанкцы янаванага ўпалу травы і вогнішчаў, могуць звярнуцца па тэлефонах «101» і «112».

В. ПІСАР, «Новае жыццё»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть