Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Бераставіца. Свята бяспекі
У аграгарадку Стары Дворац Бераставіцкага раёна прайшло фальклорнае свята «Старадворацкая сёмуха», якое традыцыйна збірае жыхароў аграгарадка і яго наваколля. Выратавальнікі раённага аддзела МНС не засталіся ў баку ад яскравай падзеі і ў рамках акцыі «Бяспечныя канікулы» арганізавалі на сёмусе тэматычныя пляцоўкі.
Гульнявая праграма ад работнікаў МНС была накіравана на навучанне дзяцей і іх бацькоў правілам бяспекі падчас летніх канікулаў. Дарослыя і юныя ўдзельнікі свята з задавальненнем згулялі ў «пажарныя шашкі» і асвяжылі ў памяці пытанні пажарнай бяспекі. Падчас інтэрактыўнай гульні «Бяспечны вадаём» дзеці і іх бацькі паўтарылі правілы адпачынку ля вады.
Асаблівую цікавасць у гасцей свята выклікала пажарная аўтацыстэрна: усе ахвочыя змаглі пасядзець за рулём машыны і прымерыць баявую экіпіроўку выратавальнікаў. Работнікі МНС прадэманстравалі спецыяльны інструмент і расказалі для чаго прызначаны кожны ўзор.
Завяршыла свята водная заслона ад прадстаўнікоў службы «101». Нягледзячы на пахмурнае надвор'е, многія з задавальненнем пабегалі пад бруямі вады і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.