- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Гродна. Дастаўка бяспечнай карэспандэнцыі
У Гродне працягваецца рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!».
Выратавальнікі далі Цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна горада Гродна наглядна-выяўленчую прадукцыю прафілактычнага характару для распаўсюджвання па паштовых скрынях шматдзетных сем'яў, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей інвалідаў і сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Маляўнічыя ўлёткі і буклеты, несумненна, прыцягнуць увагу бацькоў і дзяцей, а інфармацыя нагадае аб жыццёва важных правілах. Магчымасць паклапаціцца пра бяспеку сваіх дзяцей ёсць у кожнага - для гэтага патрэбныя жаданне, адказнасць, веды і, безумоўна, асабісты прыклад дарослых.