image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Дзень адчыненых дзвярэй

744

Навагрудскія выратавальнікі правялі дзень адчыненых дзвярэй для моладзі райцэнтра. Азнаёміцца з побытам працаўнікоў службы “101” сабраліся вучні выпускных класаў сярэдняй школы №3 г. Навагрудка і студэнты каледжа тэхналогій і бяспекі.

Начальнік райаддзела МНС Дзмітрый Максімавіч расказаў аб тым, як стаць курсантам Універсітэта грамадзянскай абароны і работнікам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, прывёў прыклады найбольш складаных здарэнняў, з якімі даводзілася сутыкацца работнікам МНС.

Далей, юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з аварыйна-выратавальнай тэхнікай і спецыяльным абсталяваннем падраздзялення. З вялікай цікавасцю навучэнцы прымяралі баявое адзенне і рыштунак. Выратавальнікі нагадалі юнакам і дзяўчатам, як дзейнічаць у выпадку ўзгарання.

– Калі ў вас загарэўся электрапрыбор – не панікуйце, паспрабуйце быць сабраным і ўважлівым. Хутка адключыць прыбор ад сеткі, калі гарыць провад, то скарыстайцеся драўляным прадметам, напрыклад, швабрай. Далей выклікайце пажарную службу па нумарах 101 ці 112. Калі прыбор не гарыць адкрытым полымем, то шчыльна накрыйце яго покрывам або коўдрай. Паспрабуйце засыпаць падпалены электрапрыбор зямлёй з вазона, харчовай содай або пральным парашком. Ні ў якім разе не тушыце вадой электрапрыборы, уключаныя ў сетку. - расказала інспектар МНС.

У завяршэнне сустрэчы, хлопцы на практыцы адпрацавалі навыкі карыстання вогнетушыцелем.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть