image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Карэлічы. Сельскі сход адбыўся ў вёсцы Беражна Мірскага сельсавета

787

Сельскія сходы па-ранейшаму застаюцца адной з самых эфектыўных форм узаемадзеяння органаў улады і грамадзян. Вяскоўцы маюць магчымасць агучыть актуальныя для іх вёсак праблемы, вырашэнне якіх ім самім часта не пад сілу. Такі сход адбыўся ў вёсцы Беражна Мірскага сельсавета.

Першым на сходе выступіў старшыня Мірскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Маркевіч, які звярнуў увагу прысутных на найбольш актуальных пытаннях, што тычацца падрыхтоўкі пячнога абсталявання да зімовага ацяпляльнага сезона.

Усе, хто сабраўся тут, разумеюць, што печы ў вашых дамах не павінны мець расколін, таму што любыя, самыя маленькія адтуліны могуть стаць прычнай трагедыі.

Аляксандр Лявонцьевіч таксама звярнуў увагу на купанне дзяцей у вадаёмах.

Цяпер вельмі гарачая пара. У вёску прывозяць унукаў, і яны хочуць купацца. Памятайце, што плаваць дазволена толькі ў вадаёмах, дзе ёсць пасты выратавальнікаў. Таксама варта памятаць, што дзеці павінны знаходзіцца ў вадзе пад пільным наглядам старэйшых.

Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан заклікаў прысутных не саромецца задаваць пытанні:

Кожнае пытанне, якое нам задаюць, мы стараемся вырашыць. Большасць пажараў, няхай гэта будуць пажар ў жыллі, надворных пабудовах, на транспарце або прыродныя вогненныя здарэнні,- узнікаюць з прычыны парушэння чалавекам правілаў пажарнай бяспекі,- адзначыў Яўген Мікалаевіч.

Таксама на сходе выступіў начальнік Карэліцкага РАНС Дзяніс Стадольнік, які распавёў пра рэспубліканскую акцыю «Канікулы без дыму і агню», накіраваную на папярэджанне ўзнікнення пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей. Распавёў кіраўнік выратавальнага ведамства і аб мабільнай праграме МНС «Дапамога побач», якая працуе без інтэрнэту, і дзе сабраны парады па дзеяннях у надзвычайных сітуацыях.

Таксама была звернута ўвага на маленькі, але важны прыбор, які дазваляе захаваць жыццё падчас пажару, – аўтаномны пажарны апавяшчальнік, што павінен стаяць ва ўсіх дамах. Дзяніс Стадольнік паказаў, як прыбор павінен размяшчацца на столі, як праверыць яго працаздольнасць і замяніць батарэйку.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть