image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сяргей Філіповіч – «бронзавы» прызёр міжнароднага турніру па бразільскім джыу-джытсу

658

18 лютага на базе рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» прайшоў міжнародны турнір па бразільскім джыу-джытсу JIU-JITSU STARS 1.

Даведка: бразільскае джыу-джытсу – баявое мастацтва і міжнароднае спартыўнае адзінаборства, асновай якога з'яўляецца барацьба ў партэры, а таксама болевыя і задушлівыя прыёмы. Гэта баявое мастацтва ўзнікла ў пачатку ХХ стагоддзя з дзюдо Кадакан, якое было самастойнай маладой сістэмай, сфарміраванай шматлікімі школамі японскага джыу-джытсу.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 39 спартсменаў з 7-мі каманд, якія прадстаўлялі клубы Holy Family, Yamasaki Academy, Ants, South Side, Combat Corner, Асацыяцыя Будо і Вяршыня з Беларусі.

Удзел у прэстыжным спаборніцтве прыняў прадстаўнік Гродзенскага гарадскога аддзела МНС старшы інспектар сектара прапаганды Сяргей Філіповіч. Прадстаўнік МНС паказаў высокі вынік і стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату ў вагавой катэгорыі звыш 94 кг.

Віншуем калегу з дасягненнем і жадаем далейшых перамог!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть